23 жніўня ў г.п. Краснаполле адбудзецца VIII рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў "Краснапольскі глечык".
У фестывалі прымуць удзел майстры народных мастацкіх рамёстваў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выконваюць вырабы ў традыцыйных і сучасных тэхніках.
У праграме фестывалю:
- правядзенне канферэнцыі “Традыцыйныя промыслы і рамёствы як аб'ект развіцця культурна-пазнавальніцкага турызму”;
- выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,
- майстар-класы па розным відам рамёстваў;
- конкурс прац, якія выкананы ў традыцыйных тэхніках “Незабытыя рамёствы”;
- конкурс прац, якія выкананы ў сучасных тэхніках “Рамёствы ў фармаце сучаснасці”.
Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў фестывалі “Краснапольскі глечык"!