зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Круглы стол “Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка” (27.03.2026)

Круглы стол распачне сваю працу ў 11.00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, пак.223)

На сучасным этапе вядзецца актыўная стадыя кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі Крэўскага замка, якая распачалася ў 2017 г. Даследчыкі, архітэктары-праектыроўшчыкі і рэстаўратары, спецыялісты музейнай сферы падчас прац сутыкаюцца з цэлым шэрагам метадалагічных пытанняў, на якія штодзённа трэба шукаць адказы.

Акрамя таго перад намі паўстала яшчэ адна вельмі важная і складаная, але цікавая для вырашэння задача – стварэнне ў Крэўскім замку музея, пастаянная экспазіцыі і ўключэнне ў музейную прастору ўсёй замкавай тэрыторыі.

27 сакавіка 2026 г. у Інстытуце гісторыі адбудзецца Круглы стол “Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка”, на якім даследчыкі, архітэктары-праектыроўшчыкі, супрацоўнікі сферы культуры і музейнай справы абмяркуюць актуальныя задачы і сумесныя падыходы да далейшага даследавання Крэўскага замка і прадстаўлення іх вынікаў у будучай экспазіцыі музея Крэўскага замка. І ўсе разам прапануюць новыя ўзгодненыя практычныя крокі далейшага развіцця комплексу, пэўеыя навацыі і карэктывы ў праект кансервацыі і рэстаўрацыі замка.

У Круглым стале прымуць удзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, праектнага філіяла ААТ “Белрэстаўрацыя”, аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама і Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання рэстаўратараў.

Круглы стол распачне сваю працу ў 11.00 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, пак.223).
Запрашаем да ўдзелу!

https://history.by/