зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Круглы стол "Францыск Скарына і яго паслядоўнікі" пройдзе 26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

26 лістапада а 14-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пам. 346) адбудзецца круглы стол “Францыск Скарына і яго паслядоўнікі”, прымеркаваны да 500-годдзя выдання кнігі “Апостал” (Вільня, 1525)

Дзейнасць Францыска Скарыны аказала вялікі ўплыў на развіццё кніжнай справы, пісьменства і культуры не толькі ў Беларусі, але і іншых усходнеславянскіх краін. Выданні беларускага першадрукара сталі фундаментам усходнеславянскага кнігадрукавання, адыгралі важную ролю ў фарміраванні культурнай ідэнтычнасці, аб’ядналі гуманістычныя ідэі эпохі Адраджэння і сталі інструментам адукацыі і маральнага выхавання.

“Апостал” 1525 г. лічыцца першым друкаваным выданнем адпаведнага зместу і падобнага тыпу для славянскага свету, першым дакладна датаваным на беларускіх землях і апошнім вядомым выданнем Ф. Скарыны, якое было арыентавана не толькі на духавенства, але і на ўсіх вернікаў. На сённяшні дзень у свеце вядома месцазнаходжанне 10 асобнікаў кнігі.

На круглым стале плануецца абмеркаванне наступных тэм:

  • 535 гадоў з дня нараджэння беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны (каля 1490 – каля 1551)
  • 500-годдзе выдання “Апостала” Францыска Скарыны (Вільня, 1525)
  • Францыск Скарына і яго паслядоўнікі
  • Даследчыкі-скарыназнаўцы і іх працы
  • Аспекты даследаванняў мовы старадрукаў
  • Улік і бібліяграфічнае апісанне кніжных помнікаў

Інфармацыйны ліст
Форма заўкі

Кантакты:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна, Карнілава Таццяна Уладзіміраўна, Шопіна Марыя Міхайлаўна.
Тэлефоны: (8 017) 293 26 12, 293 27 83, 293 27 81.
E-mail: redkaja@nlb.by.

https://www.nlb.by/