"Культура беларускай дуды" плануецца да ўключэння ў спіс аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон паведаміла пра намаганні па стварэнню дасье на элемент "Культура беларускай дуды" і спадзяванні на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Яшчэ 29 сакавіка 2024 г. Міністэрствам культуры накіравана дасье на нематэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць «Культура беларускай дуды» ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Для падрыхтоўкі намінацыі была праведзена вялікая праца па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элеменіту  "Культуры беларускай дуды" быў нададзены Міністэрствам культуры ў 2023 годзе. 

Распаўсюджана дуда на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска. У цяперашні час налічваецца больш за 32 носьбітаў і 100 пераемнікаў. 

Дасье падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА

Першая згадка пра дуду сустракаецца ў канцы XV ст. у помніку перакладной старажытнай беларускай літаратуры «Аповесці пра трох каралёў валхвоў». Самая ранняя выява дуды, якая дайшла да нас на беларускіх землях зафіксавана на керамічнай плітцы XVI ст., якая была знойдзена ў мястэчку Мельнік. Беларуская дуда на працягу сваёй гісторыі развіцця на нашых землях атрымлівала розныя найменні. Так, у «Лексіконе» Памвы Берынды ХVII ст. прыводзяцца назвы дуды – «сопль» і «перагудніца». Аўтар вызначае «сопль» як абазначэнне групы духавых інструментаў, сярод якіх «сопель», пищалка», «флетня», «фуяра», «дуда» і інш. Пры гэтым звяртаецца асаблівая ўвага на паняцце «перагудніца», гэта значыць «дуда, шторт», пры гэтым выканаўца называецца «перагуднік», гэта значыць «дударь, штортист», што паказвае на тое, што найменне беларускай дуды было адасоблена ад усёй групы духавых. У этнаграфічным артыкуле Е. Р. Раманава «Выміраючы інструмент», (1910 г.) упершыню вельмі падрабязна прыводзяцца звесткі аб памерах частак інструмента і матэрыяле, з якога яны вырабляліся, а таксама рэпертуар дудароў. Дуда грала як сольна, так і разам з іншымі інструментамі ў ансамблі і выконвала сваю важную функцыю ў народным жыцці: на каляндарна-абрадавых святах (Каляды, Валачобнікі, Жніво), а таксама ў сямейна-абрадавых традыцыях (Вяселле, Памінанне), і ў час рознага кшталту народных забаў і танцаў. 

У 1920-1930 гады дуда адлюстроўвала сабою самы тыповы традыцыйны інструмент Беларусі. У перадваенны час дудары прадстаўлялі Беларусь на розных усесаюзных конкурсах і не толькі. У 1925 г. па прапанове наркамату культуры СССР Луначарскага на мастацкую выставу ў Парыж накіравалі цэлы ансамбль беларускіх дудароў. Гэты выступ выклікаў вялікую цікавасць за мяжой да беларускага выканальніцкага мастацтва (часопіс Полымя № 2 1926 г.). На міжнароднай музычнай выставе ў 1927 г. у Франкфурце-на-Майне дэманстравалася калекцыя беларускіх  інструментаў, сярод якіх была дуда. У канцы 1920-х – сярэдзіне 1930-х гг. супрацоўнікі Усесаюзнага радыё зрабілі гуказапісы беларускіх дудароў Хведара Стэся, Міколы Навіцкага і Сцяпана Шахаўца. На жаль, вялікай колькасці фонаматэрыялаў і іх транскрыпцый мы не маем. Апошнім выступам дудара прынята лічыць выступ Язэпа Гвозда з калгаса імя Красіна Ушацкага раёна на Рэспубліканскім аглядзе самадзейнасці ў Мінску ў кастрычніку 1951 г. (часопіс Звязда. 1951. 1 ліст.) Зараз, як піша даследчык З. Сасноўскі, дуда Я. Гвозда захоўваецца ў яго сваякоў у Мічурынску.

Працэс адраджэння дударскай традыцыі пачаўся ў 1970-х гадах ХХ стагоддзя дзякуючы працы даследчыкаў, выкладчыкаў з Беларускага ўніверсітэта культуры, майстроў па вырабе дуд, музыкаў-аматараў.

https://www.kultura.gov.by, https://heritage.gov.by