
15 лютага традыцыйна адзначаецца свята “Грамніцы”, або “Стрэчанне”. У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці народны фальклорны калектыў “Палескія напевы” праводзіць гэта свята згодна мясцовым традыцыям, у тым ліку выконвае прымеркаваныя да Стрэчання песні. Нагадаем, што гэты калектыў захоўвае мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Адзначыць народнае свята “Стрэчанне” можна разам з гуртом “Новае Палессе”.
Больш дакладную інфармацыю пра ўмовы наведвання свята можна даведацца ў Лельчыцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці (дырэктар цэнтра Некрашэвіч Іна Мікалаеўна, тэл. 8-(02356) 42391)
па матэрыялах сайта https://living-heritage.by