зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«Любанскі край: людзі, падзеі, час (да 460-годдзя згадвання Любані ў пісьмовых крыніцах»

24 красавіка 2026 г. у Любані адбудзецца Навукова-практычная канферэнцыя «Любанскі край: людзі, падзеі, час (да 460-годдзя згадвання Любані ў пісьмовых крыніцах».

Канферэнцыя прымеркавана да юбілейнай даты першай пісьмовай згадкі горада Любані і праводзіцца ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2026–2030 гг. «Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці» падпраграмы № 1 “Гісторыя”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Любанскі раённы выканаўчы камітэт.
Удзельнікі форуму прадставяць вынікі сваіх найноўшых даследаванняў па гісторыі і культуры Любаншчыны. На адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў нашай рэспублікі, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці і працоўных калектываў, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна.
Канферэнцыя будзе спрыяць далейшаму наладжванню супрацоўніцтва паміж навукоўцамі, грамадскасцю і мясцовымі органамі ўлады Беларусі на карысць вывучэння і папулярызацыі рэгіянальнай гісторыі нашай краіны.
Па выніках працы канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў.
Пачатак працы канферэнцыі ў 11:00 у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў (вул. Першамайская, 7).
Праграма даступная па спасылцы

https://history.by/news_april_2026/