зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Магія травы, саломы і выцінанкі

У выставачнай зале аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры адбылося адкрыццё выставы «Магія травы, саломы і выцінанкі». 

Экспазіцыя знаёміць гледачоў з творчымі работамі таленавітых майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага раённага цэнтра культуры Алены Садаўнічай, Вольгі Вайтовіч, Вольгі Міхаленка, Галіны Міканавай.

На выставе прадстаўлены розныя вырабы: пісанкi, выцінанка, травапляценне, саломапляценне, а таксама традыцыйныя лялькі.

🌿 Падчас мерапрыемства прайшлі майстар-класы па роспісе велікодных пісанак і спіральным пляценні з травы.

t.me/kultinfa