22 лістапада 2024 г. у Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024" адбудзецца І навуковая канферэнцыя "Захаваная спадчына"!
Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна накіраваць заяўку на электронны адрас аргкамітэта biruli@maslenikov.by.
☎️Тэлефон для сувязі: 8 02232 72-936.
Удзельнікі канферэнцыі сваімі навуковымі пошукамі зробяць унёсак у вывучэнне гісторыі і культуры Бялыніччыны і Магілёўскага рэгіёна ў цэлым!