зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Мерапрыемствы ў рамках 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА ў Гомельскай вобласці

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па святкаванні на нацыянальным узроўні дваццатай гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 17 кастрычніка 2003, у Гомельскай вобласці на працягу года праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі» запланаваны да правядзення 28-29 ліпеня 2023 года ў в. Вялікія Аўцюкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Штогод спецыялістамі ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” ажыццяўляецца маніторынг стану бытавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у рамках якога праводзіцца экспедыцыйная работа з фота - і відэа - фіксацыяй элементаў. У гэты перыяд былі зафіксаваны такія элементы як: - мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам “Палескія напевы” (в. Новае Палессе, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць); - абрад гукання вясны "Чырачка" аг. Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць; - абрад "Ваджэнне Сулы" на другі дзень Вялікадня (в. Гадзічава, в. Маркавічы Гомельскі раён, Гомельская вобласць); - пеўчы стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці-Сцвігі (аг. Рычоў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць); - вясновы абрад "Юраўскі карагод"(“Юр’я”) (в. Пагост, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць); - абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы" аг. Неглюбка, в. Казацкія Балсуны, аг. Стаўбун, аг. Янава, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць); - Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя (аг. Неглюбка, пасёлкі Лядо, Сініцы, Канавалава, Рэпішча, Селішча, Перадавец, Перавесье, Свабода Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці); - абрад "Перанос свячы на другі дзень Троіцы” в. Навінкі, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць; - абрад “Провады русалкі" аг.Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць. У 1-м паўгоддзі 2023 года арганізаваны і праведзены выставы традыцыйных мастацкіх рамёстваў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: - выстава "Калядная вёска" ў рамках правядзення абласнога Каляднага канцэрта (Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр, г. Гомель, 07.01); - выстава "Жывая спадчына Гомельшчыны» ў рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю з дня ўтварэння Гомельскай вобласці (Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр, г. Гомель, 10.02); -выстава «Жывая спадчына Беларусі» ў гандлёва-выставачным цэнтры павільёна № 18 "Рэспубліка Беларусь" на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі (г. Масква, Расійская Федэрацыя, 11.03-04.06); - выстава ў рамках Культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі" (г. Жлобін, 19-20.05); - выстава ў праграме свята майстроў і рамеснікаў "Гомельская вясна" ў рамках XXIV Міжнароднай выставы "Вясна ў Гомелі" (г. Гомель, 25.05); - выстава ў рамках абласнога свята сямейнай творчасці "Жывіце ў радасці!» (г. Рэчыца, 27.05); - выстава ў рамках выставы пад час XIV Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Вясновы букет" г. Мінск, 03.06); - выстава ў рамках адкрытага раённага свята фальклору "Траецкі карагод на Веткаўшчыне" г. Ветка, 05.06); - выставы і майстар-класы ў рамках сустрэчы прыгранічных абласцей Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Славянскае адзінства" (г. Гомель, 24.06); - выстава "Жывая спадчына Беларусі" ў рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (г. Уфа, Расійская Федэрацыя, 26.06-16.07); - фестываль этнічных культур "Вуліца сяброўства" ў рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (г. Уфа, Рэспубліка Башкартастан, Расійская Федэрацыя, 26-28.06); - выставачная экспазіцыя Гомельскай вобласці ў рамках выставы "Хлеб. Мір. Стварэнне" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі (г. Мінск, 30.06-03.07); - выставачная экспазіцыя Гомельскай вобласці ў рамках выставы “Культура Беларусі сёння” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, 03.07). Абласны конкурс-пленэр па саломапляценні “НаРоднае золата”. Конкурс-пленэр па саломапляценні “НаРоднае золата” праходзіў з 15 па 19 мая 2023 года на творчай пляцоўцы Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Мерапрыемства прысвечана Году міра і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь і праводзілася з мэтай папулярызацыі традыцый саломапляцення – элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама беражлівага захавання і развіцця традыцый Гомельскай вобласці. Удзел у праграме конкурса-пленэра прынялі майстры з дзевяці рэгіёнаў Гомельскай вобласці: Хойніцкага, Мазырскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Кастрычніцкага, Ельскага, Буда-Кашалёўскага, Нараўлянскага, Рагачоўскага раёнаў. Былі прадстаўлены работы ў розных тэхніках саломапляцення: букеты з руж і рамонкаў, скрыначкі, падносы, павукі, звяркі, калекцыя галаўных убораў і многае іншае. Вынікам конкурсу-пленэру стала выстава работ удзельнікаў у выставачнай зале ўстановы (г. Гомель, вул. Ірынінская, 19) з 31 мая па 27 чэрвеня 2023 года. 29 чэрвеня 2023 работы былі прадстаўлены на выставе “НаРоднае золата” ў рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г.Масква).

абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы" Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя абрад гукання вясны "Чырачка" абрад “Провады русалкі" абрад "Перанос свячы на другі дзень Троіцы” вясновы абрад "Юраўскі карагод"(“Юр’я”)

Інфармацыя прадастаўлена Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

Выкарыстаны фотаматэрыялы з сайта Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці. https://ocntgomel.by