У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў на 2023 год па святкаванні на нацыянальным узроўні дваццатай гадавіны Канвенцыі 2003 г., у Гродзенскай вобласці прайшлі наступныя мерапрыемствы:
4 сакавіка – свята рамеснікаў “Казюкі” (колькасць гледачоў, прысутных на свяце – 3 000 чал.);
1 красавіка – рэгіянальны фестываль-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" (1600 чал.);
23 красавіка – "Свята Пісанкі " (250 чал.);
27 мая – абласны фестываль-свята танцаў "Танцуем па-даўнейшаму"(520 чал.);
4 чэрвеня – свята фальклору "Па сцежках спадчыны" (450 чал.);
18 чэрвеня – фестываль народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу" (200 чал.).
У маі-чэрвені ў кожным раёне Гродзенскай вобласці і г.Гродна прайшлі адборачныя туры абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыццятворныя крыніцы". Заключныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць 5 жніўня ў г. Гродна.
Інфармацыя прадастаўлена упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Выкарыстаны фотаматэрыялы з сайта Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. http://gromc.by/