
Будслаўскі фэст-2025: свята веры, якое аб’ядноўвае тысячы сэрцаў
Штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня вёска Будслаў у Мядзельскім раёне ператвараецца ў духоўнае сэрца Беларусі. 4 ліпеня тут пачаўся Будслаўскі фэст, які праходзіць пад дэвізам «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».
Гэтае ўнікальнае свята, якое ў 2018 годзе было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.
Будслаўскі фэст з’яўляецца істотным чыннікам ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, па легендзе, адбылося 2 ліпеня 1588 г.
Абраз Маці Божай Будслаўскай з’яўляецца святыняй для вернікаў каталіцкай і праваслаўнай канфесій у Беларусі і за яе межамі. Будслаўскі фэст – найлепшая магчымасць ушанаваць абраз, здзейсніўшы паломніцтва да яго.
https://narachanka.by, https://heritage.gov.by; Фота Аляксандра Высоцкага