зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на Рэспубліканскую выстаўку народнай творчасці "Калядныя ўзоры"

З 19 снежня 2025 года па 11 студзеня 2026 года ў выставачнай зале дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» (г. Мінск, Гікалы, 4) праходзіць выстаўка «Калядныя ўзоры"

«Калядныя ўзоры» – выстаўка, якую ладзіць грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» разам з Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці. 

Штогадовае мерапрыемства стала пазнавальным брэндам, які вабіць магчымасцю трапіць у атмасферу навагодніх святаў, пабачыць надзвычай шырокую панараму відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных рамёстваў і промыслаў, якія развіваюцца ў нашай краіне. У выстаўцы бяруць удзел больш за 100 творцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

 Старажытныя традыцыі беларускага народнага мастацтва, якія працягваюць сучасныя майстры, прадстаўлены ў разнастайных тэхніках і матэрыялах: мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, коўка, вышыўка і ткацтва, карункапляценне, апрацоўка скуры, пляценне з прыродных матэрыялаў, роспіс па дрэве, палатне і шкле, выцінанка і многае іншае.

Асабліва карыснай выстаўка будзе для дзяцей і юнацтва, бо дазволіць маладым людзям дакрануцца да духоўнай спадчыны, убачыць багацце творчых рашэнняў, тэхнічную дасканаласць і шматфункцыянальнасць традыцыйнай народнай творчасці.

Выставачная зала працуе ў сераду-нядзелю з 11.00 да 19.00.