Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе"
28 красавіка 2026 г. у Нясвіжы на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" распачынае працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе". У праграме, разлічанай на 3 дні - 76 дакладаў. Пасля першага насычанага дня, працягне працу канферэнцыя 29 і 30 красавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Запрашаем!