17 жніўня 2024 года ў аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які накіраваны на папулярызацыю ўнікальнай спадчыны рэгіёна. Ён дае платформу для абмену вопытам паміж рознымі культурамі, спрыяе ўмацаванню сувязяў паміж прыгранічнымі рэгіёнамі і дапамагае захаваць багатыя традыцыі, звычаі і рамёствы Палесся.
На фестывалі будуць прадстаўлены розныя мерапрыемствы:
1. Майстар-класы па ткацтву, ганчарству, разьбе па дрэву і інш.;
2. Дыялогавыя пляцоўкі, накіраваныя на развіццё турызму ў рэгіёнах;
3. Выступленні прафесійных і аўтэнтычных калектываў;
4. Дэманстрацыя мастацкіх вырабаў, традыцыйнага адзення і кухні;
5. Дзіцячыя праграмы: інтэрактыўныя заняткі і гульні “Тэрыторыя весялосці”;
6. Правядзенне экскурсій па Музеі прыроды;
У завяршэнні дня неба ўпрыгожыць маляўнічы феерверк (пачатак у 22.00).
Пачатак мерапрыемства ў 10:30.