Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" адбудзецца 15 жніўня ў аг.Ляскавічы
Аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна запрашае гасцей на Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся", які пройдзе 15 жніўня
Сёлета галоўнай тэмай фестывалю стане «Жаночы голас Палесся: спадчына, якая жыве».
Традыцыйна ў фестывальных мерапрыемствах прымуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 4 раёнаў Брэсцкай (Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і г.Пінск) абласцей.
Ключавыя падзеі свята пройдуць на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Тут будуць працаваць падворкі палешукоў, рамесныя рады, а на галоўнай сцэне сваё майстэрства гледачам падораць вядучыя творчыя калектывы Беларусі і Расіі.
Сардэчна запрашаем на Гомельшчыну!
Крыніца: https://gomel-region.gov.by/