З 15 па 17 лістапада 2022 г. адбудзецца Міжнародны навукова-практычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў”. Арганізатары мерапрымства: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У рамках семінара плануецца правядзенне шарэгу мерапрыемстваў.
15 і 16 лістапада адбудуцца пленарныя паседжанні, дзе выступяць з дакладамі ўдзельнікі канферэнцыі.
15 лістапада ў 17:30 у спартыўна-культурным цэнтры БДУКіМ (вул. Рабкораўская, 17/2) адбудзецца канцэрт “Традыцыі і пераемнікі” з удзелам носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгіёнаў Беларусі.
З 12 па 20 лістапада ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе выстава “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”. Час працы: серада – нядзеля, 11.00 – 19.00. У выставе прымуць удзел усе рэгіёны Беларусі. На сённяшні дзень статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць 164 нематэрыяльных элемента.