Набіванка («выбойка», «крашаніна», «набіванне») — гэта адна з найстарэйшых тэхнік дэкарыравання тканіны, якая выкарыстоўвае дошкі-клішэ з рэльефным узорам.
Выстава «Набіванка: традыцыя і сучаснасць» прадстаўлена ў дзвюх плоскасцях: гістарычнай, якая паказвае ўзнікненне і развіццё набіванкі ў ХІХ ст. — першай палове XX ст. на тэрыторыі Беларусі, і сучаснай, якая адлюстроўвае адраджэнне і пераасэнсаванне старажытнага майстэрства ў работах майстроў нашага часу.
«Набіванка: традыцыя і сучаснасць» падрыхтавана ў рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2025 год.