У Крупскім раёне Мінскай вобласці на воз. Сялява на помніку Клішына 1 выяўлены рэшткі яшчэ аднаго пахавання!
t.me/iinanb
Менавіта тут колькі гадоў таму было выяўлена самае старажытнае пахаванне на тэрыторыі Беларусі.
Знойдзены фрагменты чэрапа, зубы, вялікая бярцовая костка. Дакладная храналогія пахавання будзе ўстаноўлена па выніках радыевугляроднага датавання.
Падчас раскопак помніка выяўлены крамянёвыя прылады працы, кераміка ранняга жалезнага веку, гліняныя праселкі і інш.
