зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

На тэрыторыі Беларусі ўпершыню выявілі рэшткі затопленага ўмацаванага паселішча XII-XIII ст.

Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам старэйшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу, к. г. н. І.У.Спірына сумесна з дайвінг-цэнтрам «Марскі Пегас» (кіраўнік А.С.Ліхачоў) упершыню выявілі на тэрыторыі Беларусі рэшткі затопленага ўмацаванага паселішча XII-XIII ст. 

Паселішча круглай формы дыяметрам каля 50 м, акружана двума радамі гарадзен агульнай таўшчынёй 10 м. У дадзены момант яно знаходзіцца на дне вадаёма на глыбіні ў сярэднім 1 м.

У ходзе разведачнай экспедыцыі быў зняты план паселішча, сабраны пад'ёмны матэрыял – упрыгожванні (колты, пярсцёнак, накладка, прывеска, бранзалет), зброя (баявая сякера, наканечнікі суліц), прылады працы (пешня, тэсла), прадметы побыту (ключ, фрагменты шаляў), ганчарная кераміка. Таксама было выяўлена некалькі фрагментаў гаршкоў культуры штрыхаванай керамікі, датаванай жалезным стагоддзем.

Папярэдне можна заключыць, што дадзенае паселішча было знішчана ў ходзе ваеннага канфлікту ў XIII ст. і ў дадзены момант уяўляе сабой недаследаваны, закансерваваны вадой, закрыты археалагічны комплекс.

t.me/iinanb