Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае 11 чэрвеня на адкрыццё выставы “Маляваная душа”
11 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Маляваная душа”, прысвечанай унікальнаму беларускаму аўтару наіўнага мастацтва Алене Кіш (1896–1949) і прымеркаванай да 130-годдзя з дня яе нараджэння
Выстава раскрые феномен “маляванкі” як асаблівай эстэтычнай сістэмы, жывой мастацкай мовы і самабытнага вобраза. Праект пакажа, як “почырк Кіш” і традыцыя стварэння “маляванак” пераасэнсоўваецца сучаснымі аўтарамі.
Праект – даніна павагі памяці мастачкі, чыя творчасць стала важнай старонкай у гісторыі беларускага мастацтва. Прапанаваныя работы падкрэсліваюць пераемнасць культурнай традыцыі.
Арганізаваны сумесна з Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” і Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці.
Уваход на адкрыццё выставы вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.
Час працы выставы адпавядае рэжыму працы бібліятэкі.
Тэрмін экспанавання: 11 чэрвеня–31 жніўня 2026.
Дата заканчэння можа быць зменена.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37
Крыніца: https://www.nlb.by