Увесь юбілейны год быў напоўнены яркімі падзеямі, кульмінацыяй якіх стане выстава "Страты і вяртанні. лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1937-1957".
Экспазіцыя прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Усяго да паказу мяркуецца каля 200 твораў з калекцыі музея і больш за 20 дакументаў з архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі і Расіі. Сярод экспанатаў - рэдкія архіўныя дакументы, фатаграфіі, многія з якіх экспануюцца ўпершыню, а таксама фільм-рэпартаж з ваеннага Мінска.
Выстаўка адкрыта для наведвання з 6 лістапада 2024 года і будзе экспанавацца па 20 студзеня 2025 года ў галоўным корпусе музея (вул. Леніна, 20).
Па матэрыялах artmuseum.by, "Культура і Мастацтва"