22 жніўня аграгарадок Неглюбка запрашае на свята неглюбскага ткацтва "Кросенцы"
22 жніўня аграгарадок Неглюбка Веткаўскага раёна запрашае на свята неглюбскага ткацтва "Кросенцы", дзе можна будзе ўбачыць унікальныя ручнікі неглюбскіх майстроў. Пачатак мерапрыемства ў 13:00
Гасцей чакаюць:
- выставы-продажы майстроў народных мастацкіх промыслаў;
- дэфіле ў неглюбскіх нацыянальных касцюмах;
- праца інтэрактыўных пляцовак і фотазон;
- канцэртная праграма;
- майстар-класы;
- рэканструкцыя абраду “Дажынкі” ад Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Стаўбунскія вячоркі”.
На працягу ўсяго свята будуць працаваць зоны забаў для дзяцей і многае іншае.
Пачатак мерапрыемства: 13:00.
Пляцоўка ля філіяла «Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва»,
аг. Неглюбка, вул. Савецкая, д. 52.