Новыя загадкі старажытнага Гродна!
Пад час правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі Новага замка археолагі знайшлі рэшткі сцен з плінфы і галаснікоў XII стагоддзя. Што гэта можа быць - трэба яшчэ высветліць.
У 2018 годзе на тэрыторыі Новага замка былі знойдзены рэшткі каменнага храма XII стагоддзя. Даследчыкі выказалі тады меркаванне, што гэта магла быць Васкрасенская царква, вядомая па летапісах. Гэта яшчэ раз пацвярджае той факт, што тэрыторыя Замкавай гары была шчыльна забудавана ў старажытнасці.
Крыніца: t.me/kulturagrodno