Па звестках упраўлення культуры Мінгарвыканкама, у некаторых мясцінах працы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў гісторыі і культуры мусяць быць скончаны ўжо сёлета
Гэта касцёл Узвышэння Святога Крыжа і ўваходная брама на Кальварыйскіх могілках, узведзеныя ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, а таксама шэсць капліц-пахавальняў другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.
Дом на Мяснікова, 38, дзе знаходзіўся Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, пасля рэстаўрацыі прыстасуюць пад адміністрацыйна-гаспадарчыя патрэбы.
Акрамя таго, павінна завяршыцца рэканструкцыя ў Палацы грамадзянскіх абрадаў па Камуністычнай вуліцы, 8, дзе ў інтэр’еры плануюць зберагчы такія арыгінальныя элементы сярэдзіны 1980-х, як паркет, люстры, дэкаратыўныя пано і вітражы.
Крыніца: @kultinfa