зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

“Пачынаецца кніга дзеяў і пасланняў апостальскіх…”

З 25 лістапада ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна пазнаёміцца з выставай “Пачынаецца кніга дзеяў і пасланняў апостальскіх…”, прымеркаванай да 500-годдзя выдання кнігі “Апостал” Францыскам Скарынам

У 1525 годзе Ф. Скарына выпусціў у Вільні кірыліцай адну з найбольш распаўсюджаных кніг – “Апостал”. Гэта было яго першае дакладна датаванае і апошняе па часе друкавання выданне, якое пабачыла свет на беларускіх землях. “Апостал” выкарыстоўвалі падчас богаслужэння, пры падрыхтоўцы святароў і для навучання грамаце.

Выданні Ф. Скарыны сталі фундаментам усходнеславянскага кнігадрукавання, адыгралі важную ролю ў фарміраванні культурнай ідэнтычнасці, аб’ядналі гуманістычныя ідэі эпохі Адраджэння і сталі інструментам адукацыі і маральнага выхавання.

На выставе дэманструюцца кніжныя помнікі XVI – 1-й паловы XVIII ст., якія прадстаўляюць традыцыю друкавання апостальскіх тэкстаў на ўсходнеславянскіх землях. Сярод іх – факсіміле скарынаўскага выдання 1525 г., віленская выданне “Апостола” з друкарні Мамонічаў 1595 г., магілёўскае выданне С. Собаля 1638 г., першая кірылічная ўкраінская друкаваная кніга – “Апостал” 1574 г., надрукаваны І. Фёдаравым у Львове, маскоўскія выданні 1-й паловы XVII ст. В.Ф. Бурцова, бацькі і сына Нявежаў, львоўскае выданне М. Слёзкі 1639 г., выданне 1-й паловы XVIII ст. з друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры і інш.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць выставу.

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 студзеня 2026 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час яе работы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.

https://www.nlb.by/