зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Пад каляднай зоркай

16 студзеня а 14-й гадзіне (пам. 164) Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае адсвяткаваць Каляды з народным сямейным абрадава-гульнявым калектывам “Радзіна” і ўзорным фальклорным дзіцячым калектывам “Валошкі” Новінскага сельскага Дома культуры Бярэзінскага раёна.

Рэканструкцыя абраду “Прыйшла Каляда” – гэта цудоўная магчымасць пагрузіцца ў атмасферу аднаго з самых старажытных абрадавых свят Беларусі, адчуць каларыт яго святкавання ў Бярэзінскім раёне. Гэта шанс пазнаёміцца ўжывую з вядомымі каляднымі вобразамі і персанажамі, пачуць добрыя пажаданні і песні-шчадроўкі, паспрабаваць святочныя пачастункі, пагуляць і павесяліцца.

Прыходзьце ўсёй сям’ёй, запрашайце сяброў і блізкіх – гэтае свята не забудзецца!

Мерапрыемства пройдзе ў рамках адукацыйнага праекта “Пад каляднай зоркай”.

Уваход – па чытацкім білеце.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/pryyshla-kalyada-zaprashaem-na-rekanstruktsyyu-abradu-kalyadavannya/