зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк гісторыі Сула 27 і 28 верасня запрашае на Свята беларускай міфалогіі

27 і 28 верасня запрашаем вас на Свята беларускай міфалогіі, а таксама адкрыццё новай лакацыі, прысвечанай гісторыі і магутнасці беларускіх лясоў, а таксама іх містычнай частцы

У праграме:
Дзённая ( 27 і 28 верасня з 14:00 да 17:00)
Забавы і знаёмства з беларускімі нячысцікамі ў цэнтры парка
Конкурс касцюмаў сярод гасцей (16:30)
Частаванне
МК па тэатру ценяў
Віктарыны і аповеды пра нячысцікаў
Квэст "Таямніцы беларускіх лясоў" (27 верасня толькі падчас вячэрняй праграмы, 28 верасня падчас дзённай праграмы )

Вячэрняя (толькі 27 верасня з 17:00 да 20:00)
🔥Інтэрактыўная вандроўка ў суправаджэнні факельнага шэсця 17:00, 18:30

На што гатовая маладая паненка, каб адшукаць сваё шчасце і як нячыстая сіла абыходзіцца з тымі, хто да яе звяртайцца - даведаецеся падчас вандроўкі

Катанне на дракары (час абмежаваны ў залежнасці ад надвор'я)
Цікавосткі ад Вядунні і іншых персанажаў
Аповеды пра "Сарматку" ад Апівеня

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

https://parksula.by/