Пашыраная 45-я сесія Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА праходзіць ў Саудаўскай Аравіі з 10 па 25 верасня 2023
На 45-м паседжанні Камітэта па сусветнай спадчыне ЮНЕСКА, якое праходзіць у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) 3 10 па 25 верасня 2023 г., прынята Трэцяя перыядычная справаздачнасць Рэспублікі Беларусь па Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Былі прыняты справаздачы па 4 беларускіх аб'ектах ЮНЕСКА: ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак, геадэзічная дуга Струве і Белавежская пушча. Сабраная Камітэтам справаздачнасць вызначыць асноўныя накірункі працы ў планах дзеянняў на нацыянальным і рэгіянальным ўзроўнях па кожным аб'екце ЮНЕСКА. У падрыхтоўке перыядычнай справаздачнасці бралі ўдзел Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, музей “Замкавы комплекс “Мір”, Нацыянальнае кадастравае агенцтва, Нацыянальны парк ”Белавежская пушча" і нацыянальны каардынатар па Канвенцыі - намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Нецвятаева М.В.
фота: афіцыйны сайт ЮНЕСКА whc.unesco.org