зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Праект «Жанчыны Лідчыны — захавальніцы культуры Панямоння» ладзіць у Год беларускай жанчыны Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Аповед — пра мясцовых жыхарак, якія робяць вялікі ўнёсак у збераганне народнай спадчыны.

Адна з іх — Станіслава Паповіч з вёскі Збляны, якая ў сакавіку адзначае 80-годдзе.

У 1960-х, яшчэ дзяўчынай, яна пачала займацца паліхромнай вышыўкай на ручніках у тэхніцы крыжа і гладзі. Выкарыстоўвала розныя варыянты кампазіцыйнага размяшчэння раслінных узораў і кветак, якія былі папулярнымі ў той час. А потым атрымала і каштоўныя навыкі ў ткацтве.

Станіслава Іванаўна дапамагала аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры ЛРЦКіНТ у зборы песеннага і вуснага фальклору, які раней часта выкарыстоўваўся ў вясельных абрадах, а таксама традыцыйных для адпаведнай мясцовасці кулінарных рэцэптаў.

Сяльчанка перадала ў дар цэнтру тканыя вырабы сваёй свекрыві: ручнікі, накідкі на падушкі і прадметы адзення. Рэчы ўяўляюць этнагарафічную каштоўнасць першай паловы ХХ ст.

Крыніца: @kultinfa