зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Працягваецца даследаванне "Замка Кміты" XVI ст. — гарадзішчы Беразавец

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам Наталлі Пачобут і Леаніда Калядзінскага працягвае даследаванне "Замка Кміты" XVI ст — гарадзішча Беразавец каля г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці. 

Нагадаем, што раней была знойдзена ўязная брама і мост на замак. У гэтым сезоне ўпершыню выяўлены ўчастак са слядамі абарончай драўлянай сцяны і згарэлымі бярвёнамі. Вывучаны канструктыўныя асаблівасці сцяны. Яна складалася з двух шэрагаў укапаных вертыкальных слупоў (на адлегласці 1.2 м. адзін ад аднаго), паміж якімі закладваліся бярвёны (у паз).

Крыніца: t.me/iinanb