21 студзеня 2025 г. з удзелам прадстаўнікоў музеяў Беларусі і Расіі адбудзецца прэзентацыя міжнароднага праекта «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі" выдання № 11 за 2024 год “Беларускага гістарычнага часопіса”, прысвечанага пытанням захавання традыцый народнай культуры, папулярызацыі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі.
У творчай атмасферы наведвальнікі мерапрыемсва пачуюць выступленні кіраўніка беларускага музея (Э.А.Багдановіч) і яго міжнародных партнёраў з Смаленска і Іркуцка (С.А.Піляк і У.В.Ціханаў), а таксама паведамленні аўтараў артыкулаў па азначанай праблематыцы.
Пад час прэзентацыі прагучаць песні і музыкальныя найгрышы на беларускай дудзе, скрыпцы і гармоніку ў выкананні супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Я.С.Патапенка, П.У.Чэпы, У.Х.Берберава
Мадэратар мерапрыемства – галоўны рэдактар “БГЧ” А.А.Корзюк.
Чакаем гасцей па адрасу: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, памяшканне 325.
Уваход бесплатны.
Даведкі па тэлефонах: +375 17 270-47-20 (рэдакцыя “БГЧ”);
+ 375 17 395-59-13 (музей).