зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэгіянальнае свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах"

27 верасня ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці пройдзе рэгіянальнае свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах"

У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае найпрыгажэйшыя залы адноўлены помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў - палац Булгакаў.

Падрыхтавана насычаная праграма: у палацы - канцэрты класічнай музыкі; выступленні ваенна-гістарычных клубаў, дзе госці змогуць убачыць воінскае абмундзіраванне розных гадоў, паспаборнічаць у стральбе з лука; фотазоны, дзе будуць працаваць акцёры і аніматары; падворкі майстроў народнай творчасці; майстар-класы; пленэр мастакоў; гістарычны квэст і многае іншае. Увечары - святочная канцэртная праграма з удзелам заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь, салістаў Вялікага тэатра Беларусі і Магілёўскай абласной філармоніі, народных і ўзорных творчых калектываў Магілёўшчыны. 

☎️ +375 2237 74 846

https://kultinfa