16 лістапада 2025 года
З 13:00 да 14:00
Галоўным элементам абрада “Абракання” з’яўляюццца абракальныя тканіны. Такія тканiны выраблялiся ў крызiсных сiтуацыях i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў, якiм прыпiсвалася здольнасць адводзiць бяду i засцерагаць ад няшчасцяў. Падчас рытуала людзі абыходзілі вёску з малітвамі. Рушнікі с такой тканіны прымацоўвалі да прыдарожных крыжоў, таксама маглі ўпрыгожваць ею абраз, тым самым аддавая падзяку святому ці святой.
Запрашаем Вас ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца больш аб матэрыальным і духоўным свеце беларусаў.
Вас чакае:
- Рэканструкцыя абрада «Абракання»;
- Расповед пра абрад і абракальныя тканіны.
- Майстар-класы по вырабу «паяскоў» і «лялек-мотанак».
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 13 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.