Фестываль пачнецца 7 чэрвеня з урачыстага шэсця. Удзельнікі ў нацыянальных строях пройдуць па пешаходнай вуліцы Савецкай. А на плошчы Савецкай адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIV фестывалю нацыянальных культур, якое ўпершыню завяршыцца маладзёжнай дыскатэкай . На наступны дзень, 8 чэрвеня, прадстаўнікі нацыянальнасцяў пакажуць гасцям фестывалю асаблівасці сваіх культур.
У гэтым годзе фестываль аб'яднае прадстаўнікоў 36 нацыянальнасцяў. Плануецца размяшчэнне 19 падвор'яў, у тым ліку “Беларускае” і шматнацыянальнае “Шматгалоссе”.
Таксама сёлета фестывальныя мерапрыемствы працягнуцца на новай пляцоўцы - на Аўгустоўскім канале, дзе гасцей чакае яркая і цікавая праграма.