Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў
З 4 кастрычніка ў Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў” з фондаў музея.
Экспазіцыя выстаўкі пазнаёміць з традыцыямі абрадавага выкарыстання ручнікоў у радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў. Сярод экспанатаў – тканыя ручнікі, якія бытавалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў канцы ХІХ – першай палове ХХ ст.
230023, Гродна, вул. Ажэшка, 37
з 10:00 да 18:00 (выходны - панядзелак)
Каса: да 17.30