зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

С 9-12 ліпеня Пятровіца чакае гасцей!

У 2026 годзе Пятровіца адбудзецца ў 16-ты раз!!!

Праграма Пятровіцы  2026

9 ліпеня

13.30 ад’езд з Мінску спецыяльнай маршруткай ( забраніраваць месца там можна пазначыўшы ў анкеце пры рэгістрацыі)

15.30 – Адкрыццё фэсту (в. Шыпілавічы)

17.00. – Знаёмства НКК Любанскага краю (г. Любань)

  • Традыцыйны святочны каляндар Любаншчыны
  • Традыцыйны Любанскі строй агульныя і асаблівыя рысы
  • Выстава аўтэнтычных фартушкоў Любаншчыны.

18.00 – ” Любанская дзясятка плюс з Напарачкай”. Грае музычны гурт “Любанскія” (г. Любань)

21.00 – Знаёмства ўдзельнікаў і вогнішча (в. Шыпілавічы)

10 ліпеня

09.00 –Святы калодзеж ва Урочышчы Cтудзянец.  Гісторыя і скарбы в. Дарасіно.

12.00  – ” Ой, хадзіла дзеўка па лугу”, касарскі карагод і іншыя спевы

13.00  – Танцы в. Дарасіно ( С. Выскварка)

13.30  – Танцавальны майстар-клас Алены Каліноўскай

15.00  -Традыцыйная забудова вёскі Таль.  Царква і асоба святога Сергія Радакоўскага

16.00  – Танцы в. Таль ( С. Выскварка)

16.30  – Танцавальны майстар-клас Алены Каліноўскай

11 ліпеня

09.00 – Танцавальны майстар-клас Юліі Ліцвінавай

11.00  – Касарскія, Жніўныя спевы.

15.00 – Жніўныя практыкі. Збор саломкі для вырабу калядных павукоў.(в. Жораўка)

16.00 – Карагод на пачатак касавіцы. Практыка касьбы. Касарскія песні (в. Жораўка)

16.30 – Танцы на вясковай вуліцы. Граюць гурт “Любанскія” і Ігар Узлоў. (в. Жораўка)

21.00 –  Вечарынка ў вясковай хаце. Прыпеўкі пад “Страданія”  (в. Жораўка)

12 ліпеня

9.00 – Наміткі, строі, паясы спосабы нашэння (в. Шыпілавічы)

10.00 – Абраканне ля крыжа, збор кветак і зёлак (в. Шыпілавічы)

11.00 – Спевы ля дуба (в. Шыпілавічы) 

13.30 –  Пятроўскі малебен (в. Шыпілавічы)

14.00 – Святочны канцэрт (в. Шыпілавічы)

19.00 – Пятроўскія карагоды па вёсцы (в. Шыпілавічы)

19.30-22.00 –  Пятроўскі абрад, юшка, танцы (в. Шыпілавічы)

22.00 – Закрыццё фэсту (в. Шыпілавічы)

 

ПЯТРОВІЦА 63АК000142 – такую назву атрымала ў 2011 годзе летняя моладзевая школа традыцыйнага народнага танца, а потым і фэст традыцыйнай народнай культуры, у які школа перарасла за гады свайго існавання.
Традыцыйна з усёй Беларусі, а таксама з замежжа збіраецца моладзь, каб навучыцца народнай манеры танца, зведаць хаця б маленькую тольку багатай –  аж у 95 танцаў – танцавальнай скарбонкі Любаншчыны.

ПЯТРОВІЦА – гэта танцы! У ролі галоўнага настаўніка выступае этнахарэограф сп. Сяргей Выскварка, мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Верабейкі» Любанскага раённага цэнтра культуры. Ён дзеліцца сваімі ведамі Любанскай танцавальнай манеры, якія атрымаў яшчэ ад сваёй бабулі, а папоўніў і сістэматызаваў ужо падчас сур’ёзанай даследчыцкай працы. У пошуках танцаў і другой аўтэнтыкі ён даследаваў раён уздоўж і ўпоперак.

ПЯТРОВІЦА –інтэрактыўнае паглыбленне ў традыцыйную народную культуры, вандраванне-гасціны па этнаграфічных куточках Любанскага краю, знаёмства з носьбітамі народных традыцый, спевы і танцы з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі, падарожжы фальклорнымі сцежкамі ў вясковыя хаты і падворкі, знаёмства з краявідамі, майстар-класы па хлебапекарстве, вышыўцы, выцінанцы, а таксама смачныя вясковыя сняданкі, абеды і вячэры, час праведзены з сябрам аднадумцамі.

  • ПЯТРОВІЦА – гэта час касавіцы, калі традыцыйна мужчыны былі заняты касьбою, а ў дзяўчат была ці не апошняя магчымасць пагуляць перад жнівом. Час калі хлопцы выбіраюць нявест. Пра што сведчаць радкі з пятроўскіх песень :” Ой, разгон, разгон Пятроў дзень”,  “Мінаецца хлопцам Пятровіца – гардовіца”.
  • ПЯТРОВІЦА –  перыяд ад дня святой Тройцы да свята раўнаапостальных Пятра і Паўла, на які прыпадае  Пятроўскі пост.
  • ПЯТРОВІЦА –“гасцявы кірмаш на Пятра” ў в. Шапілавічы, з малебнам каля ахоўнага крыжа, гасцявым канцэртам, кірмашовымі забавамі і выставамі і пачастункамі.
  • – дакладная рэканструкцыя мясцовага народнага свята “Пятрок” з карагодамі па вёсцы, з замовай агню, з ініцыяцыяй дзяўчат, з спальваннем мужчынскіх шапак, з кумленнем дзевак і хлопцаў, з танцамі і забавамі, з пятроўскай “абшчыннай юшкай”.
  • ПЯТРОВІЦА – свята ў в. Шыпілавічы Любанскага раёна на радзіме вядомага этнографа, пісьменніка, тэатральнага крытыка пп. ХIXст. Паўла Шпілеўскага.

ПЯТРОВІЦА, апроч іншага, – выдатная магчымасць адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ.

Крыніца: https://piatrovica.by/