зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«Саджэнне маладой на пасад»: Навагрудчына адраджае старадаўнія вясельныя традыцыі

У рамках свята «Скарбы Гродзеншчыны» творчы калектыў Навагрудскага раёна прадставiў фрагмент вясельнага абраду «Саджэнне маладой на пасад» — глыбока сімвалічнае дзейства, якое з’яўляецца часткай маштабнага праекта па захаванні беларускіх вясельных канонаў

Абрад быў напоўнены хвалюючымі момантамі, кожны з якіх мае сакральнае значэнне: 

Абсмальванне касы — развітанне нявесты з дзявочым жыццём; 

Саджэнне на дзяжу — сімвал гатоўнасці да сямейнага дабрабыту і захавання хатняй утульнасцi; 

Апрананне вэлюма — сімвал пераходу ў статус замужняй жанчыны; 

Бацькоўскае бласлаўленне — духоўная аснова будучай сям’і.

Праз такія пастаноўкі народныя майстры і артысты Навагрудчыны не проста дэманструюць прыгожую карцінку, а захоўваюць жывую памяць продкаў. Гэта напамін пра тое, наколькі глыбокімі, паэтычнымі і важнымі ў сваёй абрадавай сутнасці былі беларускія вяселлі.

Крыніца: https://nov-centr.of.by/