
Традыцыйныя лялькі, чароўныя карункі, кветкавыя мары з золата беларускай саломкі
“СКАРБЫ СЛОНIМСКАЙ ЗЯМЛI” прадставяць на справаздачнай выстаўцы майстроў народнай творчасці і мастакоў Слонімскага раёна ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Сярод экспанатаў – арыгінальныя вырабы, выкананыя ў тэхніках карункапляцення, разьбы па дрэве, ткацтва габеленаў, мастацкага роспісу, аплікацыі саломкай.
30 ЧЭРВЕНЯ Ў 15:00
чакаем усіх аматараў народнага мастацтва на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі.
У праграме – выступленне народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” аг. Васілевічы Слонімскага раёна, творчыя майстар-класы, ФОТАЗОНА ў народным стылi.
Выстаўка будзе дзейнічаць па 23 ліпеня па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 8
тэл. 8-033-6558758
Прыходзьце пазнаёміцца з талентамі Слонімскага краю і пераканацца ў тым, што самы прыгожы выраб – гэта той, які створаны сэрцам!
t.me/kulturagrodno