У Полацкім манастыры завяршыліся рэстаўрацыйныя работы старажытнага храма, узведзенага па благаславенню прападобнай Ефрасінні Полацкай у XII стагоддзі. Асноўны этап рэстаўрацыі, распачатай у 1990-х гадах, праходзіў з 2017 па 2024 год, у адпаведнасці з зацверджанымі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праграмай і графікам пошукавых, праектных і вытворчых работ.
15 студзеня, у дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага цудатворца, у Полацкай абіцелі адбылося ўрачыстае адкрыццё Спаса-Праабражэнскага храма, якое ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Храм адчынены для вернікаў і паломнікаў
