зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Справаздачная выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна «Сіла традыцый — сіла творчасці»

Справаздачная выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна «Сіла традыцый — сіла творчасці» адкрыецца 29 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, мастацкі роспіс, мастацкая апрацоўка тэкстылю, выцінанка, вышыўка, кераміка, разьба па дрэве. 

Падчас адкрыцця выставы будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве, саломапляценні, мастацкiм роспісе. Наведаць экспазіцыю можна да 28 жніўня.

г.Гродна, вул.Савецкая, 8, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

час працы: 9.00 - 17.00, выхадныя: субота, нядзеля.

t.me/kulturagrodno