зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Строчыцкія перазвоны-2025»

ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2025» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня 2025 года ў аг. Азярцо

Свята накіравана на адраджэнне ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым. Пасля малебна будзе яркая праграма для ўсёй сям’і. Мерапрыемства блаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Веніямін.

У праграме мерапрыемства:

ансамбль Братэрства званароў;

Таксама:

выступленні званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;

літаратурна-мастацкія замалёўкі (удзельнікі – народны хор Мінскага дзяржаўнага музыкальнага коледжа імя М.І.Глінкі «Бліскавіца» (мастацкі кіраўнік Мілавідава Ганна Барысаўна), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Залатая Струна» (мастацкі кіраўнік Полесава Ганна Станіславаўна);

майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;

экскурсія па музею (за грошы);

палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту – загадчык аддзялення званароў Мінскага Духоўнага вучылішча Марат Сандлер.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 14:00 у касе музея.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 14.00 руб.;

для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7.00 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00.

Каса працуе з 10:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

https://etna.by