Свята беларускай народнай песні "Песня - душа народа" у аг. Васілевічы
Песня - гэта соль зямлі беларускай, у ёй частка душы нашага народа.
Беларускія песні дарагія нашаму сэрцу і кожнаму пакаленню - бацькам, дзядам і бабулям. Здаўна зямля Васілевіцкая славіцца галасістымі людзьмі, у якіх любая справа суправаджалася песняй. І менавіта таму ў аграгарадку пройдзе свята беларускай песні.
На свяце гледачы змогуць пачуць частку таго багацця, што пакінулі нам нашы продкі і акунуцца ў цудоўны песенны свет і адчуць усю яго глыбіню. Народныя вакальныя калектывы Слонімшчыны падораць шчырае гучанне любімых народам песень і непаўторную відовішчнасць. Запальнае народнае выканальніцкае мастацтва не пакіне нікога абыякавым.
Усе госці свята будуць уцягнуты ў атмасферу народнай творчасці, якую створаць тэматычныя пляцоўкі, фотазоны, беларускія гульні і танцы.
Тэл.: +375 1562 46820, дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімскі раённы цэнтр культуры»
Крыніца: https://slonim.gov.by/