Свята «Даравальная нядзеля» – апошні дзень Масленічнага тыдня
22 лютага 2026 года з 13.00 да 15.30 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Даравальная нядзеля»
Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: “На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада”. Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэнне ў сваіх “дзядоў” і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня.У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і хадзілі з ім па вёсцы. Кожны мог навязаць на пудзіла стужкі, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага.Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- Рэканструкцыя абраду “Трызна” (Любанскі раён, Мінская вобл.);
- Рэканструкцыя абраду “Пахаванне бабы” 18+ (Гарадоцкі раён, Віцебская вобл.);
- Фальклорныя гурты;
- Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
- Лялечны тэатр «Батлейка»;
- Масленічны слуп з прызамі;
- Спальванне пудзіла зімы – «Марэны»
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Увага!!! Чакайце ў бліжэйшыя дні звесткі аб папярэднім продажы квіткоў.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 23, 00 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 15,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 12,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
- Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
Крыніца: https://etna.by/