Упершыню ў 2024 годзе ў г.п. Поразава пройдзе свята ганчара, прысвечанае знакамітай Поразаўскай чорна-глянцавай кераміцы, вядомага на ўсю Беларусь майстра Іосіфа Шопіка, чые гліняныя вырабы пабывалі ў свой час на розных міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выставах.
Свята ганчара, гэта сустрэча творчых людзей, дзе з камячка гліны нараджаюцца творы керамічнага мастацтва, дзе кожны можа паспрабаваць свае сілы! Свята напоўніцца керамічнымі вырабамі - посудам, цацкамі і прадметамі інтэр'ера з гліны, якія прывязуць майстры-керамісты з рэгіёнаў Гродзенскай вобласці.
З творчым азартам на свяце закруцяць свае ганчарныя кругі ўдзельнікі-ганчары конкурсу "Бітва ганчароў", якія здзівяць прыгажосцю і вынаходлівасцю сваіх твораў. На інтэрактыўнай пляцоўцы "Гліна спявае ў вашых руках" адбудзецца гульнявы забаўляльны турнір "Лепшы майстар з народа", а таксама можна будзе наведаць музей ганчара пад адкрытым небам і паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе твораў з гліны. Будзе шмат музыкі і танцаў.
Наведвальнікаў свята чакаюць: урачыстае шэсце і адкрыццё памятнага знака;
дэфіле-прэзентацыя майстроў па ганчарству;
прэзентацыя ручніка Гродзенская вобласці і ўшанаванне жыхароў вуліц-суседак г.п. Поразава;
конкурс ганчарнай і керамічнай творчасці “Майстры сваёй справы”;
на пляцоўцы “Смачная гасцёўня” - прэзентацыя-дэгустацыя народных страў ў ганчарным посудзе;
для дзяцей тэматычныя фотазоны і гульнёва-забаўляльная праграма “Вясёлыя глячыкі”;
тэматычная выстаўка “Ганчарства -цуд народнага промыслу” Этна-фальклорны круіз “Ганчарны посуд у побыце і традыцыйнай абраднасці сялян” ;
выстаўка-продаж майстроў народнай творчасці.
Па матэрыялах сайта https://kultura-grodno.by