
Падчас мерапрыемства госці змогуць даведацца пра гісторыю мастацтва ганчарнай справы, паспрабаваць свае сілы ў стварэнні гліняных вырабаў пад кіраўніцтвам вопытных майстроў, а таксама атрымаць асалоду ад святочнай атмасферы, яркіх выступленняў артыстаў, народных песняў і танцаў, наведвання “смачных падворкаў”.
Вы пазнаёміцеся са старажытным мастацтвам ганчарнага справы, якое перадавалася братамі Шопікамі з пакалення ў пакаленне. Даведаецеся пра сакрэты майстэрства і гісторыі, звязаныя са стварэннем керамічных вырабаў.
Атрымаеце магчымасць набыць унікальныя вырабы: тут вы знойдзеце эксклюзіўныя керамічныя вырабы зробленыя рукамі мясцовых майстроў. Выдатны падарунак сабе і блізкім!
Свята Ганчара" Мастацтва гліны і агню " — гэта не проста падзея, а сапраўднае пагружэнне ў свет рамяства, якое праходзіць у аг.Поразава, які ў канцы XIX - пачатку ХХ стагоддзяў быў адным з галоўных цэнтраў ганчарнага промыслу ў Беларусі дзякуючы ўнікальнай тэхналогіі чорналашчонай керамікі!
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе па ганчарнай і керамічнай творчасці "Майстры сваёй справы" ў наступных намінацыях:
-"Лепшая хатняя калекцыя "(ганчары),
- "Лепшы ганчарны выраб "(выраб посуду),
-"Лепшая цацка "(керамісты),
-"Лепшая Фантазійная кампазіцыя" (керамісты).
Удзельнічаць можа любы жадаючы, хто валодае гэтым мастацтвам! Неабходна толькі падаць заяўку і прыехаць на свята! Натхнёнае прыроднымі адценнямі і архітэктурнымі помнікамі, свята Ганчара адлюстроўвае глыбокую сувязь з гісторыяй гэтага месца, ствараючы ўнікальную атмасферу ўтульнасці і цяплыні.
Прыходзьце ўсёй сям'ёй і правядзіце незабыўны дзень, напоўнены творчасцю, весялосцю і новымі ўражаннямі!
t.me/kulturagrodno