Свята «Грамніцы» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
14 лютага 2026 года з 14:00 да 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Грамніцы».
Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню». Адно з нерухомых святаў народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных вернікаў. У тыя часы ў гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і ўбачыць маланку.
Здаўна лічылася, што незвычайнымі ўласцівасцямі валодае грамнічная свечка, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны чалавек ведаў, што гэтая свечка дапаможа абараніць хату ад усялякай бяды.
У гэты пераломны дзень казалі: «На Грамніцы – паўзіміцы». Таму другая назва свята – Стрэчанне, што сімвалізавала сустрэчу Зімы і Лета.
У некаторых мясцінах хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды.
Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб стаць часткай свята «Грамніцы».
Вас чакае:
- Расповед пра свята «Грамніцы»;
- Віктарына з падарункамі;
- Абрадавыя дзеі з грамнічнай свечкай;
- Карагоды і танцы вакол вогнішча.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 16 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
Крыніца: https://etna.by/events/svyata-gramncy-1.html