зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята «Гуканне вясны»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 22 сакавіка 2025 года з 14.00 да 15.30 запрашае далучыцца да абрада «Гуканне вясны»

«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.

Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць “вяснянкі-заклічкі”. Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней – дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.

Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя веснавых абрадаў;
  • Вывучэнне веснавых песень;
  • Майстар-клас па беларускім танцам і гульням;
  • Майстар-клас па вырабу птушак;
  • Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
  • Майстар-клас па выцінанцы;
  • Выстава гліняных птушачак з калекцыі музея (у помніку «Школа з в.Калодчына»);
  • Вогнішча і карагоды!

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 9,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Прыходзьце на свята за 15 хвілін да пачатку. Пачатак роўна ў 14.00!

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі № 1111, 1026.

https://etna.by