Свята «Гуканне вясны» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
21 сакавіка 2026 года
з 14.00 да 15.30
«Гуканне вясны» - абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час - падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць “вяснянкі-заклічкі”. Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней - дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.
Запрашаем абуджаць зямлю і гукаць вясну разам у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Рэканструкцыя веснавых абрадаў;
- Вывучэнне веснавых песень;
- Майстар-клас па беларускім танцам і гульням;
- Майстар-клас па вырабу птушак;
- Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
- Майстар-клас па выцінанцы;
- Выступ фальклорных гуртоў;
- Вогнішча і карагоды!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 25,00 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Прыходзьце на свята за 15 хвілін да пачатку. Пачатак роўна ў 14.00!
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
- Экскурсіі ў дзень мерапрыемства ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі № 1111, 1026.
https://etna.by/