зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята народных промыслаў і фальклору да 85-годдзя ўтварэння Ганцавіцкага раёна

«З народнымі традыцыямі ў новы век»

Рэгіянальнае свята народных промыслаў і фальклору «З народнымі традыцыямі ў новы век» адбылося ў гарадскім скверы горада Ганцавічы 4 ліпеня. 

Пачалося яно святочным шэсцем рамеснікаў і калектываў мастацкай творчасці. Усе ўдзельнікі свята былі апрануты ў традыцыйныя народныя касцюмы, характэрныя для сваёй масцовасці. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з работамі народных майстроў Беларусі, майстроў традыцыйных і сучасных рамёстваў Ганцаўшчыны, паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята гучалі фальклорныя і народныя песні, ладзіліся абрады, дзейнічала пляцоўка традыцыйнай беларускай ежы, на якой быў прадстаўлен элемент нематэрыяльнага культурнай спадчыны - стравы з таркаванай бульбы. Да спадобы дзяцей прыйшліся батлейка, лялечны тэатр.

Святлана Шушко, метадыст ДУК “Ганцавіцкая раённая ЦКС”. Фота Юліі Мышкавец