
Першы ўкос – гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы.
Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву.
Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі на ўласныя вочы!
Для Вас, дарагія наведвальнікі, падрыхтавана 5 месцаў для ўдзелу ў пакосе. Хто жадае паспаборнічаць з вопытнымі касцамі нашага музея – запрашаем! Пераможцам гарантаваныя прызы!
Вас чакае:
- Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;
- Талочныя і застольныя беларускія песні;
- Урачыстае шэсце;
- Конкурс на самага лепшага касца;
- Майстар-клас па пакосу травы;
- Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;
- Выстава “Традыцыйныя прылады сельскай гаспадаркі”;
- Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15,00 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
- Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.
тэл. +375 17 3955913; +375 17 5138610
https://etna.by